З менскага аэрапорта хочуць зрабіць транзітны авіяхаб
На плошчы перад Нацыянальным аэрапортам пабудуюць гасцініцу, дадатковыя тэрміналы і некалькі іншых аб’ектаў. Канцэпцыю развіцця інфраструктуры аэрапорта абмяркоўвалі на нарадзе з міністрам транспарту і камунікацый Аляксеем Араменкам і дырэктарам Дэпартамента па авіяцыі Арцёмам Сікорскім, паведамляе reform.by. У канцэпцыю таксама ўключаная пабудова чыгуначнай веткі з Менска ў аэрапорт. Па словах міністра транспарту, асноўная задача канцэпцыі — стварыць канкурэнтаздольны транзітны авіяхаб. Міністр даручыў кіраўніцтву аэрапорта прапрацаваць падрабязны план паэтапнай рэалізацыі канцэпцыі з указаннем тэрмінаў яго выканання.
Нагадаем, што пасля пасадкі самалёта Ryanair у Беларусь і над Беларуссю не лятаюць заходнія авіякампаніі, а “Белавія” знаходзіцца пад санкцыямі.
