З пачатку „бязвізу” Беларусь наведалі каля 145 тысяч замежнікаў
Па стане на 25 ліпеня 144 442 грамадзяніны Латвіі, Літвы і Польшчы скарысталіся правам бязвізавага ўезду ў нашу краіну, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
З 15 красавіка па „бязвізе” ў Беларусь уехала 93 740 грамадзян Літвы, 11 740 неграмадзян і 37 368 грамадзян Латвіі.
З 1 ліпеня „бязвізам” скарысталіся 1574 грамадзяніны Польшчы.
Беларусь увяла бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы, грамадзян і неграмадзян Латвіі з 15 красавіка, а для грамадзян Польшчы – з 1 ліпеня. Ён будзе дзейнічаць да 31 снежня 2022 года.
Фота: Дзяржпагранкамітэт Беларусі