З улікам электроннай чаргі можна перасячы беларуска-польскую мяжу за некалькі гадзінаў
З улікам электроннай чаргі цяпер можна перасячы беларуска-польскую і польска-беларускую мяжу на ўласным аўто за некалькі гадзінаў. Што адметна, з беларускага боку не задаюць спецыяльных пытанняў, з якой мэтай беларусы выязджаюць за мяжу, мытны кантроль у звычайным рэжыме, – распавёў беларус Юры Менскі, які менш за тыдзень таму перасякаў мяжу ў два бакі:
– Я ехаў на асабістым аўтамабілі, квіткі я набыў вельмі лёгка і проста. Проста замаўляецца праз інтэрнэт і аплачваецца, на дадзеную дату, проста генеруецца там код і ўсё. Мы прыехалі на мяжу 19 чысла, прыблізна да дзевяці гадзін, прайшлі праз электронную рэгістрацыю і выехалі непасрэдна да зоны прапускнога пункта.
Суразмоўца дадаў, што таксама вялікіх чэргаў для тых, хто перасякаў беларуска-польскую мяжу не па электроннай чарзе, ён не назіраў. Праца вядзецца ў звычайным рэжыме.
Беларускае Радыё Рацыя