З-за анамальна цёплага надвор’я паводка ў Беларусі пачалася ў студзені
Самая неспрыяльная сітуацыя на Гомельшчыне, тут ужо ёсць падтапленні падворкаў і дамоў, якія знаходзяцца недалёка ад водных аб’ектаў. На Берасцейшчыне рэкі падняліся звыш нормы ў Лунінецкім і Столінскім раёнах, але пакуль без выхаду.
Па словах ратавальніка Аляксея Нагорнага, галоўнае, што мясцовыя жыхары ведаюць, дзе традыцыйныя месцы падтапленняў:
-Насельніцтва ведае, дзе штогод небяспека падтапленняў бывае. Нават невялічкія рэкі могуць у пэўны момант прынесці вельмі шмат праблем. Хочацца нагадаць, каб людзі праводзілі ўмацаванне дваровых пабудоў, каб не было наступстваў.
Ратавальнікі адзначаюць, што калі вернецца зімовае надвор’е і ападкі ў выглядзе снегу, то будзе і паводка ўвесну, таму зараз ідзе першы этап вялікай вады.
Беларускае Радыё Рацыя