За першы тыдзень бязвізу ў Беларусь прыбылі 3678 іншаземцаў
За першы тыдзень дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбылі 3678 іншаземцаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

З 15 красавіка ў Беларусь без візы прыбылі 984 грамадзян Латвіі, 318 неграмадзян Латвіі і 2376 грамадзян Літвы.
Нагадаем, Беларусь увяла бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і грамадзян (неграмадзян) Латвіі з 15 красавіка па 15 траўня ўключна. Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс заклікаў грамадзян краіны ўстрымацца ад паездак у Беларусь і заявіў, што гэта небяспечна, паведамляе reform.by.
