За суткі ў Беларусі парушалася электразабеспячэнне 135 населеных пунктаў   



 За мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі з-за ўмоў надвор’я перыядычна парушалася электразабеспячэнне 135 населеных пунктаў.

Па стане на 6 раніцы без святла заставаліся 77 населеных пунктаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацый са спасылкай на дадзеныя «Белэнерга». «На працягу сутак на тэрыторыі рэспублікі назіраліся неспрыяльныя метэаралагічныя з’явы, выяўленыя выпадзеннем вялікіх ападкаў у выглядзе снегу (да 13 мм), максімальная вышыня снежнага покрыва склала 25 см у Слуцкім раёне Менскай вобласці», – гаворыцца ў паведамленні МНС.

Паводле аператыўнай інфармацыі заторы на аўтамабільных дарогах не зарэгістраваныя. У Гарадзенскай і Магілёўскай абласцях падраздзяленнямі МНС аказвалася дапамога ў выманні са снежных заносаў трох транспартных сродкаў (аднаго легкавога і трох грузавых аўтамабіляў).

Зафіксаваныя тры выпадкі падзення дрэў на праезныя часткі дарог у Берасцейскай і Менскай абласцях. Пацярпелых няма.

Сёння ў многіх раёнах Беларусі зноў чакаюцца моцныя снегапады, сіноптыкамі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя