За тыдзень у краіне адбыліся 43 лясныя пажары
У 107 раёнах краіны ўведзены рэжым забароны наведвання лясоў і ў 11 раёнах дзейнічаюць абмежаванні. Пяты клас пажарнай небяспекі аб’яўлены з-за павялічэння ўзгаранняў і сухога надвор’я, лясы стаяць без вільгаці.
-
Фота: © Sputnik
Ліквідацыя лясных пажараў – гэта нялёгкі працэс, – адзначае ратавальнік Аляксей Нагорны:
-Па-першае, хуткае распаўсюджванне пажару. Ён займае вялікія плошчы. І яшчэ аддаленасць – пакуль выявілі, пакуль падраздзяленне прыбыло на месца пажару, канешне, плошча ўжо вялікая.
На тыдні ў краіне адбыліся 43 лясныя пажары і 132 узгаранні ў экасістэмах.
Беларускае Радыё Рацыя
