“За Вела-Брэст” запрашае ахвотных праехаць 200 кіламетраў веласіпедам



Маршрут пачнецца ў Берасці, працягнецца праз Высокае, Камянюкі, Астрамечава, Жабінку і скончыцца зноў у Берасці. Падрабязней кажа каардынатар праграм установы За Вела-Брэст” Валерыя Таргонская:

„Запрашаем прыняць удзел у юбілейным брэвеце на 200 кіламетраў, які прысвечаны стагоддзю першага такога заезду ў Парыжы. Для ўдзелу неабходна прайсці рэгістрацыю, усе спасылкі можна ўбачыць у публікацыі анонса ў групе „За Вела-Брэст” Укантаце. Прыняць удзел можа кожны ахвотны, але пажадана, каб быў нейкі досвед язды на далёкія адлегласці, таму што пачаткоўцам можа быць цяжка ехаць 200 км. А ахвотныя, якім яшчэ няма 18 гадоў, павінны прадставіць дазвол бацькоў”.

Брэвет – арганізаваны заліковы веласіпедны заезд на доўгую дыстанцыю. Старт берасейскага брэвета – 11 верасня 2021 года.

Беларускае Радыё Рацыя