За выходныя ў Беларусь па бязвізе прыехала больш за 6 тысяч замежнікаў
За мінулыя выхадныя з 8 па 10 ліпеня ў Беларусь па бязвізе ўехала 6517 замежнікаў з Літвы, Польшчы і Латвіі, расказалі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
З іншаземцаў, якія прыехалі ў выхадныя, 4180 грамадзян Літвы, 1676 грамадзян і 445 неграмадзян Латвіі, грамадзян Польшчы — 216.
Усяго, паводле звестак ДПК, з 15 красавіка Беларусь па бязвізе наведала каля 115 тысяч чалавек. З іх за 10 дзён бязвізавага рэжыму з Польшчай – каля 500 чалавек.
Нагадаем, з 15 красавіка і да канца 2022 года ў Беларусі дзейнічае бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы, грамадзян і неграмадзян Латвіі, з 1 ліпеня без візы дазволілі ўязджаць і грамадзянам Польшчы.