Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ўжо ў 78 раёнах Беларусі



Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ўжо ў 78 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі.

Па стане на 9.00 14 красавіка забароны дзейнічаюць ужо ва ўсіх раёнах Гомельскай, Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей. У Менскім рэгіёне гэта Бярэзінскі, Крупскі, Дзяржынскі, Салігорскі, Стаўбцоўскі, Барысаўскі, Вілейскі, Валожынскі, Любанскі, Маладзечанскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Старадарожскі, Уздзенскі і Мінскі раёны. У Магілёўскай вобласці забарона дзейнічае ў Бабруйскім, Глускім, Горацкім, Кіраўскім, Краснапольскім, Мсціслаўскім, Слаўгарадскім, Чэрыкаўскім і Магілёўскім раёнах.

Прычына ўвядзення часовых забарон – высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць сухое надвор’е, няма ападкаў, пажар узнікае нават ад маленькай іскры. Асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта церпіць асабістая маёмасць насельніцтва. „Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае аб недапушчальнасці такіх дзеянняў”, – падкрэслілі ў прэс-службе.

На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.

belta.by