Забароны на наведванне лясоў уведзены ў 17 раёнах Гарадзеншчыны
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 17 раёнах Гарадзенскай вобласці.
Міністэрства лясной гаспадаркі нагадвае пра тое, што парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычыненне шкоды, – цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічынь.
З пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося звыш 700 выпадкаў узгарання. Агульная плошча пажараў склала больш як 6 тысяч 300 гектараў. Пры гэтым, як адзначаюць у Мінлясгасе, нягледзячы на павелічэнне колькасці лясных пажараў практычна ў 2 разы, плошча ўзгаранняў у параўнанні з мінулым годам паменшылася ў сувязі з тым, што значная колькасць ачагоў атрымліваецца выявіць і ліквідаваць на ранняй стадыі.