Таямнічая магіла ў Воршы
[Not a valid template]
У Воршы на могілках, што на вуліцы Энгельса, ёсць загадкавая магіла. Надпіс на пліце – зроблены на чэшскай мове.
Гэта масіўная металёвая пліта, якая ўрасла ў дрэва – вялізную таполю. Менавіта гэтае дрэва і ўратавала магілу ад знішчэння, а пліту ад вывазу ў канцы 60-ых гадоў. Калі знішчаліся каталіцкія могілкі ў Воршы.
Іншыя магілы, які захаваліся, маюць надпісы па-польску. Ці гэта адзіная магіла з надпісам на чэшскай мове, што была на Аршанскіх каталіцкіх могілках – невядома.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя
