Загадкавыя камяні ў расстрэльным лесе пад Воршай



У 20-30 гадах 20 стагоддзя ў межах тагачаснай Воршы (каля Магілёўскай шашы, цяпер мікрараён-3) адбываліся расстрэлы рэпрасаваных, у тым ліку было расстраляна шмат святароў. Але гэтае прыгараднае месца ніяк не ўшанаванае дагэтуль.

Вядома, што яшчэ да вайны людзі спрабавалі ставіць у расстрэльным лесе крыжы і адзначалі імі расстрэльныя пахаванні.

І цяпер вакол расстрэльных ямаў у некаторых месцах выкладзеныя камяні.

IMG_7169

IMG_7170

IMG_7171

Сведчанні жыхаркі вёскі Паддубцы С. Кандраценкі былі прывдзеныя ў артыкуле Юрася Копціка „Крумкачы на Кабыляцкай гары” (газета „Літаратура і Мастацтва” , 1989 год):

„У дзве гадзіны ночы непадалёк ад горада сустрэлі машыну „крумкач” з двума ліхтарамі на будцы. Машына ішла насустрач і непадалёк ад нас звярнула ў лес на левы бок. Мы гэтае месца запомнілі. Недзе праз тыдзень ішлі з горада. Пайшлі, кажу, зойдзем, паглядзім, куды машына з’язджала – там яшчэ з’езд з шашы добры быў. Зайшлі мы ў лес. Бачым – сядзіць дзяўчынка маленькая, магілка свежая, сядзіць каля яе бабка старая. На магілцы стаіць стограмовая пляшачка гарэлкі, каша ячная ў місачцы, канун называецца. Павіталіся мы. Бабка кажа: – Сядайце, памяніце нябожчыка. – А хто тут пахаваны? — пытаемся. – Мой сынок, дзетачкі, святаром ён быў, расстралялі яго тут. А гэта мая ўнучка, — паказала яна на дзяўчынку.

Паглядзела я навокал, а там не адна гэтая магілка. Навокал ўсюды зямля ўскапаная. Іншыя магілы нават добра не закапаныя, зямля на ніх правалілася.

Беларускае Радыё Рацыя