Закрыццё двух пераходаў на мяжы з Літвой перанеслі
19 гадоў таму
Памежныя пераходы „Шумск” і „Цверач” на літоўска-беларускай мяжы плануюць закрыць у наступную пятніцу, 18 жніўня.

Пра гэта паведаміла дарадца міністра транспарту Літвы Габрыэле Васіляўскайце.
Паводле яе слоў, гэта папярэдняя дата, якую могуць узгадніць падчас пасяджэння ўраду 15 жніўня. У суправаджальным лісце Міністэрства транспарту Літвы гаворыцца, што прапануецца часова прыпыніць дзейнасць у двух пунктах пропуску „у сувязі са змяненнем геапалітычных абставін і пагроз”.
Раней стала вядома, што ўрад Літвы падрыхтаваў праект пастановы пра закрыццё з 15 жніўня двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
