Залінейны раён Гомеля
Залінейны раён мае такую назву, бо знаходзіцца за чыгуначнай лініяй, за вакзалам. З вакзала ў Залінейны раён можна трапіць праз мост. Утульны раён.
Залінейны раён будаваўся і засяляўся напрыканцы 19-га стогоддзя. Людзі, якія будавалі і засялялі раён у асноўным працавалі на чыгунцы. Гэта вуліцы Маскоўская, Кіеўская, Ватуціна (былая Паўлаўская).
Дамы вялікія, вельмі прыгожыя з традыцыйнай гомельскай драўлянай разьбой, якую цяпер часта зразаюць пры ўсталяванні шклопакетаў.
На фота: Вуліца Ватуціна, была Паўлаўская. Тут на былой Паўлаўская і мой прадзед у 1906 годзе пабудаваў дом з чырвонай цэглы, які захаваўся да нашага часу.
[Not a valid template]
Усе фотаздымкі зробленыя 11 красавіка 2011 года. Праз некалькі хвілінаў з дамоў сталі выскокваць людзі і крычаць: “Тэракт!”
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя .