Замак Князя Генрыха ў Ніжняй Сілезіі



У польскай Ніжняй Сілезіі захавалася некалькі дзясяткаў замкаў і палацаў, пабудаваных за часамі нямецкага панавання. Адзіны з іх – замак Князя Генрыха, знаходзіцца на гары Гродна, што на вяршыні Ломніцкіх пагоркаў, быў пабудаваны ў 1818 годзе.

Замак Князя Генрыха сёння
Замак у 19 ст.

Гродна і Ломніцкія пагоркі

Гродна (506 м над узроўнем мора) – самая высокая вяршыня Ломніцкіх пагоркаў каля даліны Еленя-Гуры. Мясцовыя з даўніх часаў шануюць яе маляўнічыя краявіды. Кажуць, што ні адзін паважаючы сябе чалавек, які апынуўся тут, не можа прапусціць паездку ў гэтае месца.

Від з акна замку

Замак пры будаўніцтве быў стылізаваны пад сярэднявечную крэпасць. Але будынак ніколі не быў і не задумваўся як сапраўдны замак.

Від на Рудавы Янавіцкія

Будаванне замку

Усё дзякуючы размяшчэнню гары, якая ў той час знаходзілася на землях князя von Reuss. У той час існавала мода, па якой той, хто меў нейкую маёмасць, пераўтвараў прылеглую тэрыторыю ў шырокі архітэктурналандшафтны комплекс. І так атрымалася, што Гродна стала адным з галоўных пунктаў такога рэйду для арыстакратаў. Таму не дзіўна, што памешчык – Генрых LXII von Reuss – пачаў узвядзенне рамантычнага будынку ў выглядзе сярэднявечнай крэпасці.

Від з вежы: Карканошы

Далейшы лёс замка

Замак князя Генрыха ў Гродне быў пабудаваны ў першай палове ХІХ стагоддзя і з самага пачатку павінен быў служыць як рамантычны падарунак каханцы князя, але неўзабаве стаў паляўнічай сядзібай Генрыха. Тутэйшая назіральная вежа выконвала ролю вежы, да якой прымыкала рыцарская зала. У вокны гэтага памяшкання ўбудаваныя рознакаляровыя вітражы. Паводле розных крыніц, у замка быў свой апякун, які дазваляў турыстам за невялікую плату заходзіць у вежу, каб з яго вышыні яны маглі насалоджвацца цудоўным відам на Карканошы. Нашчадак князя Генрыха, Генрыэта фон Сметтау, выйшаўшы замуж за князя Генрыха XXXVIII фон Ройса, прынесла гэты замак у якасці шлюбнага пасагу.  Замак да канца 1945 года знаходзіўся ва ўласнасці сям’і фон Ройсаў.

Але, як кажуць, усё мае пачатак і канец, і будынак з цягам часу прыйшоў у заняпад. На шчасце, яго выкупіла прыватная асоба. Новы гаспадар не прастойваў і хутка прыступіў да працы па ахове аб’екта, і ўжо ў 2015 годзе замак адрэстаўравалі, і ён адкрыўся для турыстаў. Усім, хто будзе ў Ніжняй Сілезіі варта яго наведаць.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя