Замак князёў Астрожскіх



Радавы замак князёў Астрожскіх зусім не падобны да тых замкаў, якія мы звыклі бачыць у Беларусі. Муроў тут амаль не захавалася – толькі данжон з магутнымі контрфорсамі, якая і пагэтуль называецца “Вежа мураваная”, ды яшчэ Круглая вежа на супрацьлеглым баку.

optimized-zamak_astroh_01

Як і мае быць, замак Астрожскіх мае і свайго прывіда: “чорную панну”. Расказваюць, нібыта заможны князь Васіль-Канстанцін Астрожскі вырашыў выдаць замуж за князя Сангушку сваю пляменніцу-прыгажуню Гальшку. Гальшка таго Сангушку на дух не зносіла, але не магла не паслухацца дзядзьку. Падчас шлюбнай цырымоніі ў мясцовай царкве вецер раптоўна расчыніў усе дзверы і згасіў усе свечкі. Святар вырашыў, што гэта нядобры знак і схацеў спыніцца, але князь загадаў працягваць. У тую ж ноч Гальшка кінулася з замкавай вежы, але вецер падхапіў яе, і цяпер у месяцовую ноч яе прывід можна пабачыць на замкавай вежы.

Гэта ўсяго толькі легенда – насамрэч Гальшка Астрожская была замужам тройчы, перажыла ўсіх мужоў і памерла сваёй смерцю ў Дубне, што суадносна непадалёк ад Астрога…

Акрамя вежаў, яшчэ адна адметнасць Астрожскага замка – мураваная Богаяўленская царква, збудаваная на месцы драўлянай царквы самім Канстанцінам Астрожскім у гонар перамогі ў Бітве пад Оршай. Праўда, царква, збудаваная пераможцам маскавітаў, цяпер чамусьці належыць Маскоўскаму патрыярхату.

[Not a valid template]

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя