Замчышча ў Копысі



Замчышча ў Копысі па расейска-савецкай традыцыі працягваюць называць “Пятроўскім валам”. У савецкія часы было прынята падкрэсліваць адзінства гісторыі беларусаў з расейцамі, і ўсе месцы, дзе ў той ці іншы час сядзелі расейскія войскі – культываваліся.

Асабліва быў папулярны ў гэты сэнсе Пётр 1, якога пры Сталіне сталі ўзносіць і прапагандаваць.

І хаця напісана на браме ў Копысі – Гарадзішча 11-18 стагоддзя, але назва-паразіт “Пятроўскі вал” жывая і актыўная дагэтуль. Хаця ўдзел расейскага цара ў стварэнні старажытным помніку мінімальная – падчас Паўночнай вайны тут сапраўды былі войскі Пятра 1, якія заселі ў замку і ўмацоўвалі валы – вядома, сіламі і намаганнямі мясцовага насельніцтва.

 [Not a valid template]

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя