Занядбаныя панскія сядзібы Аршаншчыны



На Аршаншчыне каля 20 занядбаных панскіх сядзібаў з рэшткамі пейзажных паркаў.

Высокае

Адна з найпрыгажэйшых сядзібаў – Высокае, Аршанскі раён, сядзіба Макрыцкіх (Макшыцкіх). Пабудавана на мяжы XIX-XX стагоддзяў у эклектычны стылі.

Прадстаўнікі роду ўладальнікаў ў розных крыніцах сустракаюцца пад прозвішчамі – Макшыцкі, Мокржыцкі, а часам і Макрыцкі.

Высокае, парк

Вакол сядзібы закладзены пейзажны парк з рэдкімі пародамі дрэваў. У 1928 годзе ў сядзібе адбыўся з’езд камуністынчай партыі Заходняй Беларусі з удзелам Кнорына і Галадзеда.

Высокае

У пазнейшыя часы ў сядзібе быў інтэрнат для дзяцей, а ў драўлянай частцы, якая не захавалася, жылі настаўнікі. Цяпер сядзіба ў заняпадзе, але ўражвае вытанчанасцю і зграбнасцю. У камяніцы жывуць птушкі. І пыл ўнутры церусіцца, таньчыць у паветры на сонцы.

Высокае

Аршанскі раён, вёска Пішчалава, тут знаходзіцца шляхецкая сядзіба XIX-га стагоддзя з паркам.

Пішчалава

Першыя гаспадары Ігнат і Казімір Васілеўскія (бацька і сын), а пасля Храстоўскі Казімір – пляменнік Казіміра, які не меў дзяцей.

Пішчалава
Дубы ў вёсцы Пішчалава

Можна наведаць руіны і рэшткі парку сядзібы Любамірскіх у Берасценава Аршанскага раёну. Берасценава хаваецца сярод густых лясоў.

Берасценава.

У Берасценаве вялікая сядзіба пачатку XIX ў стылі класіцызму.

Агляд руін, дакрананне ад старых дубоў і грабаў вельмі дапамагае пры душэўных ранах і пры расчараваннях у людзях.

Берасценава.
Берасценава

У савецкія часы ў сядзібе быў інтэрнат для душэўнахворых, яго насельнікі цяпер ляжаць у безыменных капцах на могілках на беразе Дняпра. А яшчэ па ўсім Берасценаве шыкоўныя гатункі бэзу, пэўна, спадчына панскага парку.
Беларускае Радыё Рацыя