Заснежаны дом Караткевіча ў Воршы і газеты, якія чытаў класік



 У гэтым доме Уладзімір Караткевіч напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў.

На фота: 14 лістапада 2020 года, заснежаны дом Караткевіча ў Воршы. 

Раман, напісаны ў 1962 годзе – “Леаніды не вернуцца да зямлі” ( “Нельга забыць”) – кніга, дзе Ворша апісаная і дом бацькоў апісаныя з фатаграфічнай дакладнасцю:

„Позна ўначы, засынаючы ў сваім пакойчыку, ён доўга слухаў подыхі начнога ветру, сачыў, як святло вулічнага ліхтара цьмяна скача паміж яблынь, пахаваных у снезе. Гэта была Радзіма роднае гняздо, тое што нельга ўзяць ад чалавека, хіба толькі разам з жыццём. Ён змежыў вочы ў зіхценні вогненых плям паплылі перад ім абліччы. І яны таксама былі Радзімай: усе тыя, што адыйшлі, усе тыя, што яшчэ ідуць поруч, усе тыя, што яшчэ будуць”.

Дом сям’і Караткевічаў складзены рукамі бацькі пісьменніка ў 1946 годзе. Даваенны дом быў разбураны, сям’я не мела свайго жытла, вярнуўшыся з эвакуацыі. Гэты дом стаў сапраўдным выратаваннем. 

Адразу пасля вайны ў доме жылі: маці Уладзіміра Караткевіча – Надзея Васілеўна, бацька Сямён Цімафеевіч, сястра Наталля, сам Уладзімір Караткевіч і пляменніца Раіса (Ляля)– дачка старэйшага брата Валерыя, які загінуў на фронце.

На фота: пуня, дзе быў створаны першы варыянт знакамітай аповесці «Дзікае паляванне Караля Стаха». 

Улетку 1950 года ў Воршы, пасля першага курса філалагічнага факультэта, Караткевічам быў створаны першы варыянт знакамітай аповесці «Дзікае паляванне Караля Стаха». Аповесць стваралася на гарышчы пуні, якая стаяла на панадворку. 

На фота: Газета „ЛіМ”, які выпісвала сям’я Караткевічаў 1955 год. 

У 1983 годзе 28 лютага ў адзін дзень памірае яго жонка Валянціна Браніслававўна і любімая цётка, якая жыла ў Кіеве. У стане нервовага зрыву Караткевіч апошні раз прыязджае ў Оршу і праводзіць у доме бацькоў лета і восень.

Беларускае Радыё Рацыя