Завяршылася змена вандроўкай на сядзібу Нямцэвічаў
Незабыўныя вакацыі ладзяць для дзяцей у Кобрынскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці. Летні аздараўленчы летнік, які штогод адкрываецца на базе цэнтру, працуе па сістэме хобіцкіх гульняў. Выкарыстанне сучаснай педагагічнай тэхналогіі дазваляе дзецям не толькі весела правесці час, але і ўзбагаціцца інтэлектуальна.
Перадае нашае карэспандэнтка Ярына Троіцкая:
– У гэтым годзе тэмай гульняў былі абраныя замкі Беларусі. Мерапрыемства рознага кшталту накіроўваліся на развіццё цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, выхаванне беражлівых адносін да помнікаў старажытнасці і азнаямленне з сучасным станам замкавага дойлідства на тэрыторыі Беларусі. Падчас лагера дзеці праз інтэрактыўны тэатр пераасэнсоўвалі старажытныя легенды, гулялі ў замкавыя гульні, былі ўдзельнікамі рыцарскага турніру, спявалі серанады і самі рабілі даспехі. Заключным мерапрыествам змены стала сумесная вандроўка ў вёску Скокі Берасейскага раёна, дзе захавалася старадаўняя сядзіба Нямцэвічаў.
Ярына Троіцкая, Беларускае Радыё Рацыя