Здані і пачвары падземнага Рыма



Катакомбы св. Прысцылы, што на ўскраіне Рыма — сапраўдная мара аматараў гатычных жахаў, даследнікаў замагільнага свету і ўвогуле ўсялякіх некрафілаў.  

Першая думка ў тых катакомбах такая: “Я ў апраметнай!..”

Кіламетры цёмных лабірынтаў, з высечанымі ў сценах пахавальнымі нішамі. Парэшткі памерлых, пераважна першых хрысціянаў, павыцягвалі з тых нішаў яшчэ трыста-чатыраста гадоў таму. Але іншым разам трапляюцца нішы, замураваныя яшчэ ў антычныя часы, прытым на некаторых можна разабраць нават імёны пахаваных. Праз поўгадзіны пачуцці абгастраюцца неверагодна: за кожным паваротам мрояцца могілкавыя агенчыкі, пякельныя здані і кінематаграфічныя шкілеты ў аблезлых лахманах.

Каб агледзіць катакомбы св. Прысцылы хаця б павярхоўна, трэба мінімум дзве-тры гадзіны. За гэты час зрок канчаткова прызвычайваецца да цемры, слых распазнае нават самыя далёкія шортаты, а моўны апарат самаадвольна наладжваецца адно на напружаны шэпт.

Падняўшыся ў базіліку св. Сільвестра, збудаванай над сутарэннямі, і пабачыўшы сонечнае святло, міжволі згадваеш сакраментальнае “Жыць стала лепш, жыць стала весялей!..”

[Not a valid template]

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара