Землятрус у Турэччыне: шукаюць чатырох беларусаў (абноўлена)
Колькасць загінулых у Турэччыне пры разбуральным землятрусе 6 лютага вырасла да 12 391 чалавека, перадае агенцтва Anadolu са спасылкай на Упраўленне ў надзвычайных сітуацыях Турэччыны. Колькасць пацярпелых, паводле апошніх звестак – 62 914 чалавек.
У суседняй Сірыі, поўнач якой таксама пацярпела ад штуршкоў, колькасць загінулых складае не менш за 2950 чалавек, паведамляе Reuters са спасылкай на дадзеныя ўладаў, а таксама экстраных службаў з кантраляванай паўстанцамі часткі краіны. Сірыйскія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што больш за 298 тысяч чалавек засталіся без жылля. Па дадзеных САЗ, землятрус мог закрануць каля 23 млн чалавек у Турэччыне і Сірыі.
***
Землятрус у Турэччыне: шукаюць чатырох беларусаў. Яны не выходзяць на сувязь, піша БЕЛТА са спасылкай на беларускае пасольства ў гэтай краіне.
Сярод зніклых трое дзяцей. Двое з іх разам з маці жылі ў горадзе Кахраман-мараш.
Тым часам памёр муж Аляксандры Акпінар — беларускі, якая пацярпела падчас землятрусу. Іх маленькага сына дагэтуль ня могуць знайсці.
Усяго на тэрыторыі раёнаў Турцыі, якія пацярпелі ад землятрусаў, афіцыйна жыве 53 грамадзяніны Беларусі.
Колькасць загінуўшых у выніку землятрусу ў Турцыі перавысіла 7 100 чалавек. У Сірыі пацверджаная колькасць загінуўшых за ноч вырасла да больш як 2 500 чалавек, перадае Reuters.