Жодзінская крыніца
Гэтую крыніцу ведаю з самага ранняга дзяцінства. Бруіць яна ля ракі Пліса, ніжэй плаціны, якая запрудзіла раку і стварыла вадасховішча. Гэта тэрыторыя горада Жодзіна. Тут мы, мясцовая дзятва, вудзілі рыбу і наталялі смагу з гэтай крыніцы.
У 90-х гадах эколагі ўзялі пробы вады з крыніцы, і высветлілася, што яна вельмі багатая рознымі мінераламі і карысная для здароўя. Сапраўдная мінеральная. Жодзінскія ўлады праявілі гаспадарлівасць – упарадкавалі і саму крыніцу, і тэрыторыю вакол яе. Сёння гэта запаветны куток Жодзіна. Па кранічную ваду сюды прыяздаюць людзі не толькі з наваколля, але нават з Менску.
Не ведаю, ці ёсць нейкая энцыклапедыя знакамітых беларускіх крыніц. Але калі б такая была, то жодзінскую крыніцу варта ў яе ўнесці абавязкова.
[Not a valid template]
Алесь Аркуш, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
