Жыхарка Мюнхена – пра каранцін у Нямеччыне
За парушэнне правілаў ізаляцыі ў Нямеччыне можна атрымаць вялізны штраф. Германія ўвяла каранцін з 16 сакавіка, але кіраўнікі фірм, работнікі якіх могуць працаваць на ўдаленні, адправілі іх на тыдзень раней. Тым, хто не можа працаваць з дому, улады дапамагаюць матэрыяльна, кажа жыхарка Мюнхена Ганна Корэс-Фінотта:
– Выходзіць з хаты можна толькі ў бліжэйшую аптэку ці супермаркет, а таксама да лекара, калі ёсць накірунак, канешне. Паліцыя на вуліцы можа праверыць наяўнасць гэтага дакумента або месца жыхарства. Для тых, хто не выконваў каранцін, былі прызначаныя штрафы. У Германіі яны пачынаюцца ад 150 еўра аж да 25 тысяч.
Паводле Ганны Корэс-Фінотта, смяротнасць у Германіі нашмат меншая, чым у Італіі або Іспаніі. Прычына ў жорсткім каранціне і правядзенні тэстаў на ранняй стадыі да з’яўлення пнеўманіі.
Афіцыйна каранцін – да 3 траўня. Ці працягнецца далей, пакуль невядома, але хутчэй так, чым не.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя