Жыхары Кітаю вяртаюцца да нармальнага жыцця
Жыхары Кітаю ўжо вярнуліся да звычайнага жыцця. Тут фактычна не фіксуюцца выпадкі каронавіруса. Нашэнне масак і сацыяльная дыстанцыя – таксама не строгая мера, яе прытрымліваюцца па жаданню, распавёў беларус Уладзімір Матвееў:
– Напэўна выпадкаў ужо не было больш за месяц, можа менш, я не сачу. У нас у горадзе быў адзін выпадак за ўсе вакацыі, агарадзілі ўвесь раён на два тыдні, нікога не ўпускалі, нікога не выпускалі. Стаяў кардон з-за аднаго чалавека. У нас у горадзе больш не было. На поўначы я ведаю, туды бліжэй да Японіі, да Паўночнай Карэі, было больш. Цяпер усё скончылася.
Статыстыка па каронавірусу ў Кітаі не абнаўляецца фактычна з вясны мінулага году. Афіцыйна ў краіне эпідэмія ўжо завяршаецца.
Беларускае Радыё Рацыя