Жыхары Швейцарыі спрабуюць вяртацца да звычайнага жыцця



Жыхары Швейцарыі спрабуюць вяртацца да звычайнага жыцця. Тут адчыняюцца басейны, спортзалы, рэстарацыі, кіно і тэатр і ў цэлым паслабляюцца каранцінныя меры. Як надоўга – яшчэ не вырашана.

Вакцынацыя трывае, але пакуль рана казаць пра яе вынікі, – распавяла беларуска Наталля Брынская:

Я ведаю, што робяць прышчэпкі. Маім знаёмым зрабілі прышчэпку Moderna. AstraZeneca па-мойму таксама даступна. І Pfizer даступна. Але ніхто не спытвае, якой вы хочаце. Ты прыходзіш і табе даюць тое, што ёсць, тым табе і робяць прышчэпку.

Колькасць грамадзянаў, якія атрымалі хаця б адну дозу вакцыны супраць ковід-19 у Швейцарыі на дадзены момант складае прыкладна 25%. Цалкам вакцыянавана – 12% насельніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя