Зіма ў Слоніме, 1916-1917 гады



Дзякуючы аднаму кайзераўскаму афіцэру Першай сусветнай вайны да нас дайшлі вось гэтыя раней невядомыя фотаздымкі зімовага Слоніма 1916-1917 гадоў.

Як вядома, Слонім пад немцамі быў амаль 40 месяцаў. І немцы абжыліся тут упэўнена і хутка. Па фотаздымках бачна, сколькі розных будынкаў яны набудавалі ў ваколіцах Слоніма. Але, на жаль, да нашага часу ніводзін з іх не ўцалеў, не захаваўся.

Кайзераўскія салдаты добра кантактавалі з мясцовым насельніцтвам, фатаграфавалі іх, здымалі вуліцы горада над Шчарай, новыя свае збудаванні, фіксавалі на фотастужку слонімскую прыроду і людзей. Адначасова яны паспешна высякалі лес і нават вывозілі яго ў Германію, а дзеля гэтага ім дапамагала мясцовая рабочая і цяглавая сіла.

Па фотаздымках бачна, якая ў той час зіма была на Слонімшчыне. А была яна снежнаю і марознай. І просты люд, і вайскоўцы вольна ездзілі на санях, каталіся на лыжах, лавілі рыбу на замерзлай Шчары і канале Агінскага.

Беларускае Радыё Рацыя