Зімовае возера Пліса: туман, сонца, снег
Возера Пліса з празрыстай вадой знаходзіцца каля гістарычнага Альгердавага Шляху – дарогі з Вільні на Полацк. Самы блізкі горад – Глыбокае.
Зімой і напрадвесні возера ўражвае блакітным ільдом, які ўтвараецца ад вельмі празрыстай вады.
Побач з возерам аднайменная вёска Пліса і санаторый “Пліса”, стылізаваны пад рэнесансны беларускі палац.
Беларускае Радыё Рацыя
