Зімовая Каложа пасля замены сцяны
Працы на гарадзенскай Каложскай царкве па замене драўлянай часткі поўнасцю завершаны. Знакаміты храм прыдбаў новае аблічча.
Як ведама Барысаглебская (Каложская) царква моцна пацярпела ад паводкі ў красавіку 1853 года. Тады разліў вады панёс за сабой паўднёвую і частку заходняй сцяны храма. Пазней у 1896 годзе культавы будынак быў рэстаўраваны, праведзены пэўныя працы па ўмацаванні берагу.
У наш час прынёманская драўляная частка сцяны храма стала аварыйнай. На яе капітальны рамонт з фонду па падтрымцы культуры і мастацтва было выдаткавана каля 200 тысяч беларускіх рублёў. Будаўнікі адрамантавалі апорны каркас сцяны, якая зараз абабітая новымі дошкамі. Заменены вокны, адрамантаваны дах. Вясной імаверна будуць праведзены дрэнажныя працы.
Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара