Змена руху пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гародня — Масты
У сувязі з правядзеннем планавага капітальнага рамонту чыгуначнага моста на перагоне Скідзель — Жытомля 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня змяняецца графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна — Масты, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
Так, цягнік № 731/732 Менск — Гародня — Менск адпраўленнем з Менска і Гародні 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня адмяняецца з абарачэння.
Таксама не будуць курсіраваць бесперасадачныя вагоны па маршруце Гародня — Берасце — Гародня адпраўленнем з Гародні 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня, з Берасця — 3, 11, 17, 25 лістапада, 3, 9 снежня.
Асобныя пасажырскія цягнікі будуць рухацца змененым маршрутам. Так, цягнік № 687/688 Менск — Гародня —Менск адпраўленнем з Менска і Гародні 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня будзе курсіраваць па маршруце Менск — Масты — Менск. Цягнік № 679/680 Віцебск — Гародня — Віцебск адпраўленнем з Віцебска і Гародні 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня будзе рухацца па маршруце Віцебск — Скідзель — Віцебск.
Цягнік № 632 Гародня — Гомель адпраўленнем з Гародні 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня прызначаецца ў паведамленне Скідзель — Гомель. Цягнік № 624 Гародня — Віцебск/Камунары адпраўленнем з Гародні 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня будзе рухацца па маршруце Скідзель — Віцебск/Камунары.
Цягнік № 610 Гародня — Гомель адпраўленнем з Гародні 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня будзе прытрымлівацца змененага раскладу. З Гародні цягнік адправіцца ў 21.56 (замест 19.58) і прыбудзе ў Гомель у 10.53 (замест 8.46).
Акрамя таго, на ўчастку Гародня — Масты 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа па маршруце Лід а— Гародня і Баранавічы — Гародня будуць рухацца скарочаным маршрутам і па змененым раскладзе да станцыі Скідзель і назад, а таксама да станцыі Жытомля і назад па маршруце Гародня — Жытомля — Гародня адпаведна.
Перавозка пасажыраў паміж станцыямі Скідзель і Жытомля 2, 10, 16, 24 лістапада, 2, 8 снежня будзе весціся аўтатранспартам.