Змены на чыгуначным маршруце Берасце-Цярэспаль і назад



Пасля 2 верасня адбудзецца змена раскладу руху міжнародных цягнікоў Берасце-Цярэспаль, Цярэспаль-Берасце. Гэта вынікае з інфармацыі раскладу руху цягнікоў на афіцыйным сайце беларускай чыгункі. Акрамя таго, з’явіцца дадатковая пара цягнікоў на гэтым маршруце.

У Берасцейскім аддзяленні беларускай чыгункі нагадалі пра тое што для таго каб арыентавацца ў зменах, трэба своечасова правяраць інфармацыю ў электроннай сістэме раскладу руху:

Віктар Мікалаевіч, намеснік начальніка Берасцейскага аддзялення чыгункі: Цягнікі дадаюцца і адмяняюцца амаль штодзень. Што датычыць міжнародных цягнікоў, то ўзгадняецца іх прызначэнне і адмена паміж Беларускай чыгункай і Польскай чыгункай. Калі патрэбна нейкая адмысловая дата, то самая дакладная інфармацыя будзе на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі. Набіраеце пункт адпраўлення і пункт прызначэння і дату, і там будуць усе цягнікі, якімі можна даехаць.

Такім чынам ранішні цягнік з Берасця ў Цярэспаль пасля 2 верасня будзе ад’язджаць у 06:52, замест ранейшага 07:00. Вечаровы ў 16:43 застанецца без зменаў. Яшчэ адзін цягнік, якога раней не было, будзе ад’язджаць у 13:00. Адпаведныя змены будуць і на зваротрым кірунку з Цярэспаля ў Берасце. Акрамя таго, на той бок мяжы з Берасця можна дабрацца і даражэйшымі цягнікамі якія ідуць на Прагу, Варшаву і Ніцу.

Беларускае Радыё Рацыя