Змены ў пытанні пагранічнага каранціну ў Польшчы
Вялікія змены ў пытанні пагранічнага каранціну ў Польшчы. Пра гэта напярэдадні паведаміў прэс-сакратар ураду Пётр Мюллер.
Калі казаць пра краіны зоны Шэнген, то прыбываючыя з гэтых краін могуць зрабіць папярэдне тэст на каронавірус, у такім выпадку, яны вызваляюцца да каранціну. Гэта тычыцца і наземных, і паветраных граніц. Што тычыцца краін з па-за Шэнгену, то каранцін абавязковы нават пры наяўнасці тэсту:
– У выпадку не Шэнгенскай зоны не будзе такой магчымасці. Усе падарожнікі, якія будуць прыбываць з краін, што не належаць да зоны Шэнген, нават калі і пакажуць нейкі тэст, то ўсё роўна будуць абавязаныя адбываць каранцін. Тэст можна будзе зрабіць у Польшчы, калі будзе атрыманы негатыўны вынік, то каранцін будзе зняты.
Каранцін пасля прыезду ў Польшчу складае 10 дзён. Пры гэтым ёсць адмысловае мабільнае прыкладанне “Каранцін”, з дапамогай якога кантралюецца месца знаходжання асобы, у іншым выпадку, калі не ўсталяваць прыкладанне, то штодня адбыццё каранціну правярае паліцыя.
Беларускае Радыё Рацыя