Змяніліся правілы падачы дакументаў на польскі шэнген



З 2-га кастрычніка для беларусаў мяняецца парадак падачы дакументаў на шэнгенскую візу. Цяпер падаваць дакументы трэба будзе па месцы рэгістрацыі.

Калі раней беларусы маглі падаваць дакументы ў любы візавы цэнтр, то цяпер – у візавыя цэнтры па тэрытарыяльнай прыкмеце паводле рэгістрацыі па месцы жыхарства, гаворыцца на сайце візавых цэнтраў Польшчы.

У візавых цэнтрах Менску, Магілёва і Гомеля цяпер будуць прымаць дакументы ў беларусаў, зарэгістраваных у Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласьцях. У візавых цэнтрах Берасця, Баранавічаў і Пінску — у зарэгістраваных у Берасцейскай вобласці. А вось у візавых цэнтрах Гародні і Ліды — па-ранейшаму, незалежна ад рэгістрацыі.

Беларускае Радыё Рацыя