Знікла сувязь з шасцю беларускімі турыстамі, якія падымаліся на Эльбрус



Знікла сувязь з шасцю беларускімі турыстамі, якія падымаліся на Эльбрус.

Пошукамі займаюцца ратавальнікі. Група не была зарэгістраваная. Паведамляецца, што яны падымаліся па заходнім схіле, а пазней сувязь перарвалася.

70% загінулых на Эльбрусе сталі ахвярамі дэзарыентацыі ва ўмовах дрэннай бачнасці. Асабліва небяспечная ў гэтым плане седлавіна: выжыць на ёй у непагадзь практычна нерэальна. Паставіць купальныя сховішчы там перашкаджаюць шквальныя ветры да 200 км/гадзіну