Зоны чакання з электроннай чаргой зробяць каля ўсіх памежных пераходаў Гарадзеншчыны
У Гарадзенскай вобласці зоны чакання з электроннай чаргой зробяць каля ўсіх памежных пераходаў.
У планах – пашырэнне зоны ў пункце пропуску “Бераставіца” на беларуска-польскай мяжы. Новы аб’ект будзе знаходзіцца каля вёскі Мінчыкі. Працы па будаўніцтву пачнуцца ў канцы студзеня. Такі ж аб’ект пабудуюць на беларуска-літоўскай мяжы каля перахода “Прывалка”.
На тэрыторыі Гарадзеншчыны зоны чакання з сістэмай электроннай чаргі працуюць у чатырох пунктах пропуску. У “Брузгах” зона чакання цяпер не працуе, бо з польскага боку закрыты сумежны пункт пропуску “Кузніца”.