Званіца касцёла Святога Яна ў Вільні



Званіца касцёла св. Яна – адзін з самых высокіх будынкаў Старой Вільні.  Поўны квіток для наведвання каштуе 2 еўра.   

Вышыня званіцы 68 метраў, аглядальная пляцоўка знаходзіцца на вышыні 45 метраў. На аглядальную пляцоўку можна  падняцца пешкі і на ліфце.

Акрамя панарамы Вільні, у званіцы  можна бачыць маятнік Фуко.

Касцёл са званіцай – частка пабудоваў універсітэцкага комплексу ў Вільні. Поўная назва  – касцёл св. Яна Хрысціцеля і св. Іаана Багаслова.

Будаўніцтва касцёла працягвалася амаль 40 гадоў і было завершана ў 1426 годзе.  У 1571 годзе касцёл перайшоў да Ордэна езуітаў. З тых часоў ён – частка універсітэцкага комплексу. Цяперашні фасад касцёла спраектаваны ў XVIII стагоддзі славутым  архітэктарам Іяганам Хрыстафорам Глаўбіцам.

Беларускае Радыё Рацыя