З’явілася цудоўнае відэа разліву Нёмана
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-44 см назіраецца на Прыпяці, на большым працягу Заходняй Дзвіны і Дняпра, на асобных участках Нёмана, Бярэзіны і Сожа.
Камера tut.by зняла разліў Нёмана ля Стаўпцоў і прапануе палюбавацца ўсім.
