10-га снежня — Дзень правоў чалавека
10-га снежня міжнародная грамадскасць адзначае Дзень правоў чалавека. Пра гэта гутарым у нашай праграме. У артыкуле 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, напісана, што “ўсе людзі нараджаюцца свабоднымі i роўнымі ў сваёй годнасці і правах. Яны надзелены розумам i сумленнем i павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу брацтва”. Тут закладзеныя асновы правоў чалавека, якія, на жаль, не ўсім пасуюць. Таксама абмяркуем тэму талерантнага грамадства і праблему смяротнага пакарання ў Беларусі.