Справа 1946-47 гг. “Карта паляка эпохі Сталіна і Берута”



6 ліпеня 1945 года Савецкі Саюз і Польшча падпісалі падагненне “Аб абмене насельніцтвам”. Паводле гэтага пагаднення, усе савецкія грамадзяне польскай ці яўрэйскай нацыянальнасці, якія пасля вайны атрымалі савецкія пашпарты, але на момант 17 верасня 1939 года мелі польскае грамадзянства, маглі бесперашкодна з’ехаць у Польшчу.  

За ўсю савецкую гісторыю гэты быў першы выпадак, калі савецкім людзям дазвалялася масава эміграваць з СССР.

Не варта і казаць, што масавы сыход палякаў і тых, хто ў іх запісваўся, адбываўся пад пільным кантролем Дзяржбяспекі…

* * *

Колькі палякаў жыло на тэрыторыі СССР у 1945 годзе, дакладна не ведалі нават ва ўсемагутным МГБ. Ацэнкі хісталіся ад 1 да 1, 5 міліёнаў. Дый прыкметы, паводле якіх вызначалася ступень “польскасці” савецкіх грамадзянаў, былі няпэўнымі.

У савецка-польскай дамове і ва “Указе Прызідыума Вярхоўнага Савета СССР” ад 5 ліпеня 1945 года быў выразна пазначаны галоўны крытэрый: “асобы польская і яўрэйскай нацыянальнасцяў, якія мелі польскае грамадзянства на момант 17 верасня 1939 года”. Таксама згадваюцца “Пагадненне ад 9 верасня паміж Урадам БССР і Польскім Камітэтам нацыянальнага вызвалення аб эвакуацыі беларускага насельніцтва з тэрыторыі Польшчы і польскіх грамадзянаў з тэрыторыі БССР” і аналагічныя ўказы, падпісаныя з Украінскай ССР і Літоўскай ССР.

Але заставаліся нюансы. Як быць з польскімі камінтэрнаўцамі, якія адмовіліся ад польскага грамадзянства да 17 верасня 1939 года? З палітычнымі ўцекацамі міжваеннага часу, якія падавалі на савецкае грамадзянства? Што рабіць тым, хто не можа пацьвердзіць, што да 17 верасня сапраўды з’яўляўся польскім грамадзянінам?

У МГБ вырашылі не замарочвацца на падобныя дробязі. Вызначыць “паляк” ці “не паляк” прапанавалі міліцыі непасрэдна на месцах.

З прычыны закрытасці архіваў беларускай і расейскай спецслужбаў сітуацыю можна праілюстраваць толькі дакументамі з архіваў былога КГБ УССР.

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

Из докладной записки “Об итогах репатриации бывших польских граждан в Польшу».

Заместитель министра Госбезопасности УССР генерал-майор Есипенко — Начальнику 2-го Главного управления МГБ СССР тов. Питовранову

(…)

На территории восточных областей УССР всего было учтено бывш. польских граждан 35 295 человек. Выехало в Польшу в порядке репатриации бывш. польских граждан и лиц польской и еврейской национальностей, подпадавших под соглашение (семьи военнослужащих польского войска, лиц без гражданства, освобожденные из лагерей МВД и др.) – 37 227 человек.

(…)

После завершения репатриации в ряде восточных областей УССР остались отдельные граждане или мелкие группы бывш. польских граждан, не получивших разрешения на выезд в Польшу из-за отсутствия оснований и необходимых документов, отказавшихся от выезда или же вовсе не подававших заявлений на выезд в Польшу.

(…)

Не варта і казаць, што выехаць з СССР вырашылі не толькі этнічныя палякі і этнічныя яўрэі, якія мелі права на рэпатрыяцыю. Заходнія беларусы і ўкраінцы, якія ўжо досыта наеліся савецкіх парадкаў, адразу пабачылі ў новай эміграцыйнай сітуацыі выдатны шанец змяніць не толькі грамадзянства, але і лёс.

Аднак для пацьвярджэння польскага паходжання патрабаваўся адпаведны дакумент – ці пашпарт грамадзяніна міжваеннай Польшчы (а ён мала ў каго захаваўся), ці пасведчанне пра нараджэнне, ці хаця б якія дакументы з Войска Польскага.

Пры жаданні ўсе гэтыя дакументы было нескладана выправіць. Можна было купіць пашпарт якога-небудзь загіблага паляка, пераклеіць фотаздымак і перапісаць анкетныя дадзеныя. Можна было замовіць якасную падробку такога пашпарта на адмыслова надрукаваным бланку. А можна было і дамовіцца з міліцыяй – узровень скарумпаванасці яе быў нашмат вышэйшым, чым у Дзяржаўнай бяспекі.

Сітуацыя з пасляваеннай “рэпатрыяцыяй у Польшчу” вельмі нагадвае цяперашні час, калі шматлікія “візавыя агенцыі” за цвёрдую таксу абяцаюць зрабіць каму заўгодна “Карту паляка” нават без наяўнасці ў кліента польскіх каранёў, і пры гэтым сумленна выконваюць свае абяцанкі.

Так у 1945-46 гадах наспеў зорны час майстроў па вытворчасці фальшаваных пашпартоў, а таксама размаітых аферыстаў, круцялёў і пасярэднікаў. Прытым у карупцыйных схемах былі задзейнічаныя не толькі савецкія грамадзяне, але і актывісты Związeku Patriotów Polskich – марыянеткавай пракамуністычнай арганізацыі, якая акурат і займалася пытаннямі рэпатрыяцыі.

Из докладной записки “Об итогах репатриации бывших польских граждан в Польшу».

(…)

МГБ УССР и УМГБ ряда восточных областей (Николаевской, Одесской, Житомирской и др) были вскрыты и ликвидированы антисоветские группы поляков, занимавшихся изготовлением разных фиктивных справок – документов, которыми за денежные взятки снабжались бывш. польские граждане, а также отдельные местные антисоветски настроенные поляки для нелегального выезда в Польшу.

Следствием было установлено, что изготовлением фиктивных документов занималась Вотруба Галина Михайловна, являвшаяся членом СПП и уполномоченным СПП по Варваровскому району, Николаевской области.

Вотруба оформляла фиктивные документы на выезд в Польшу, по которым заинтересованные лица получали пропуска в органах милиции. За изготовление фиктивных документов и оформление пропусков Вотруба брала денежные взятки от 500 до 5000 рублей.

Аналогичные факты, когда работники СПП занимались продажей фиктивных документов на выезд в Польшу, были вскрыты и в ряде других областей УССР.

(…)

Безумоўна, Дзяржбяспека не была б самое сабою, калі б не выкарыстала рэпатрыяцыю для засылкі ў Польшчу загадзя завербованай агентуры. Пры гэтым змена грамадзянства з савецкага на польскае зусім не азначала, што завербаваны МГБ этнічны паляк (а таксама яўрэй, беларус ці ўкраінец) пераставаў супрацоўнічаць з чэкістамі. Проста яго агентурную справу перадавалася ў іншы Главупр.

Из докладной записки “Об итогах репатриации бывших польских граждан в Польшу».

(…)

Во время репатриации бывш. польских граждан выехало на территорию Польши значительное количество подучетного антисоветского элемента и нашей агентуры, из которой наиболее ценная передана для использования І Управлению МГБ УССР, а с некоторой частью ее обусловлены пароли на случай связи за кордоном. 

(…)

Агентурно-оперативные мероприятия по польской линии направлены на выявление и ликвидацию польского антисоветского националистического подполья, вскрытия каналов связей подполья с центрами в Польше и разоблачению агентуры иностранных разведок из числа поляков.

(…)

Усяго, як сведчыць справаздача МГБ УССР, толькі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны станам на студзень 1947 года было зафіксавана 170 172 этнічныя палякі (з якіх былых грамадзянаў міжваеннай Польшчы было, паводле МГБ УССР, 35 295 чалавекі). Абсалютная большасць палякаў, якія не атрымалі дазволу на выезд у 1945-46 гадах ці не захацелі эміграваць, выехалі ў Польшчу згодна савецка-польскаму пагадненню ад 25 сакавіка 1957 года “Пра рэпатрыяцыю з СССР асобаў польскай нацыянальнасці”.

[Not a valid template]

* * *

У наступнай перадачы вы дазнаецеся, як Лаўрэнцій Берыя ў 1938 годзе атрымаў рэпутацыю “дэмакрата”, “гуманіста” і “прыхільніка нормаў сацыялістычнай законнасці”.  

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе  Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, справа 586