Аляксандр Лукашэнка абяцаў… Журналісты чакаюць
Падчас сустрэчы з галоўным рэдактарам «Народнай Волі» Іосіфам Сярэдзічам кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ў афіцыйныя сеткі распаўсюду (пераважна, падпісныя каталогі «Белпошты» ды шапікі «Белсаюздруку») вернуцца перыядычныя выданні, якія калісьці адтуль выкінулі. Журналісты пачалі чакаць ды пісаць лісты. Нашы госці: галоўны рэдактар «Новага часу» Аксана Колб і галоўны рэдактар «Газеты Слонімскай» Віктар Валадашчук. А таксама, як «Віцебскі кур’ер» судзіцца з Міністэрствам інфармацыі.