Беларуская асацыяцыя журналістаў ідзе на БТ



bast_6_Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец ідзе на запіс перадачы «Клуб рэдактараў» на БТ. Гэта рэакцыя на ліст беларускіх журналістаў, дзе яны прасілі не абрэхваць незалежных журналістаў і даць выказацца ім — другому боку. Таксама ў праграме гучыць пытанне: каму замінаюць незалежныя медыя, што з Польшчы вяшчаюць на Беларусь? На чарговы выпуск праграмы «Месца для прэсы» запрашае Улад Грынеўскі.