Беларускі блогер у расейскай турме
«Свабоду Эдуарду Пальчысу». За што беларускага блогера трымаюць у расейскай турме і як беларуская грамадзянская супольнасць можа яму дапамагчы? Галоўная тэма чарговай праграмы месца для прэсы. А таксама «Улада і крызіс». Хто нясе адказнасць за эканамічную сітуацыю ў Беларусі? У нашай студыі — намеснік старшыні кансерватыўна-хрысціянскай Партыі БНФ Сяргей Папкоў ды палітолаг, кіраўнік Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Павел Усаў.