“Беларусы Падляшша – нямецка-польскія шкоднікі”. Справа 1941 г.



У верасні 1939 года Савецкі Саюз у хаўрусе з гітлераўскай Нямеччынай падзялілі Другую Рэчыпаспалітую. Так пачалася Другай Сусветная вайна. У Берліне агрэсію супраць Польшчы матывавалі “глевіцкім інцыдэнтам”, а таксама міфічнымі “польскімі зверствамі супраць этнічных немцаў”. У Маскве вайсковыя дзеі растлумачылі імкненнем “абараніць беларусаў і ўкраінцаў ад белапанскага прыгнёту”.

Але ж архівы спецслужбаў сведчаць, што далёка не ўсе беларусы Падляшша жадалі, каб іх абаранялі “саветы”…

У 1939 годзе ў новаствораная Беластоцкай вобласці БССР пачалося “савецкае будаўніцтва”. Акрамя калгасаў, тэратарыяльных аддзяленняў НКВД-НКГБ, спецыяльных турмаў і шматлікіх прапагандысцкіх структур, на Падляшшы з’явіліся і ваенкаматы.

На абарону “сацыялістычнай Айчыны” тыя ваенкаматы заграбалі ўсіх запар. З пачаткам вайны паміж былымі хаўруснікамі з Масквы і Берліна далёка не ўсе грамадзяне былой Другой Рэчыпаспалітай разумелі – а чаму, уласна кажучы, яны павінны паміраць за новую Савецкую Радзіму, тым больш, што старую ў іх ужо адабралі?

30 чэрвеня 1941 года Асобы аддзел 66 стралковага корпуса распачаў следчую справу супраць двух чырвонаармейцаў.

Совершенно секретно. Об антисоветской деятельности красноармейцев 793 полка Козловского М. К. и Калницкого П. Н.

По имеющимся данным

КОЗЛОВСКИЙ Михаил Константинович, 1919 г. р., уроженец Соколского района Беластоцкой области БССР и КАЛНИЦКИЙ Петр Клеменсович, 1918 г. р., уроженец деревни Приставка Соколского района Беластоцкой области БССР, 

Находясь на службе в 793 полку, среди красноармейцев 5 роты систематически проводили антисоветскую клеветническую деятельность…

Капитан госбезопасности Писарев.

Абодва чырвонаармейцы былі арыштаваныя і дапатаныя ў той жа дзень. Саслужыўцы без ваганняў далі на іх патрэбныя сведчанні.

Из показаний свидетеля красноармейца Мороза. «Козловский говорил: вот сейчас организуют колхозы, а какая от них польза, у нас раньше жили лучше без этих ваших колхозов и было всего больше, и все было свое. Народ в колхозе обворован»

Из показаний свидетеля красноармейца Свинарчука на Петра Калницкого. «А еще он клеветнически заявил, что в польской армии офицеры не бьют солдат, за это можно попасть под суд, а в Красной армии солдат бьют и кормят очень плохо».

Ужо гэтага было дастаткова, каб прышыць абодвум ураджэнцам Падляшша колькі крымінальных артыкулаў. Але ж асабісты вырашылі стварыць чарговую “шпіёнскую арганізацыю”…

Из характеристики на бойца 5 роты Козловского Михаила Константиновича. После освобождения Западной Белоруссии от панского ига Козловский принимал участие в добровольной военной гитлеровской организации… Политическому воспитанию не поддается.

Из характеристики на бойца 5 роты Петра Клименсовича Калницкого. До освобождения Западной Белоруссии имел 7 коров и 4 лошади, родственную связь з заграницей (Америка), считает, что Советская власть берет много налогов. Член антисоветской польско-гитлеровской организации. Политическому воспитанию не поддается.

Политрук Рожков.

Нехта з саслужыўцаў нават прыгадаў, што і Казлоўскі, і Калніцкі няпэўна вымаўлялі словы армейскай прысягі, і гэта таксама стала прадметам допыту.

Из протокола допроса Козловского.

ВОПРОС: Почему вы так плохо произносили присягу?

ОТВЕТ: Когда меня призвали в Красную армию, я не знал русского языка. Только недавно стал понимать и немного разговаривать.

З пратаколаў допытаў відно, што абодва арыштаваныя не зусім цямілі, што такое органы Дзяржбяспекі ў Чырвоным войску. На пытанні следчага абодва адказвалі з наіўнай і шчырай адкрытасцю…

Из протокола допроса Калницкого.

ВОПРОС: Что вы говорили о жизни в белопанской Польше?

ОТВЕТ: Я действительно говорил, что при польской власти цены на товары были дешевые, а как стала Советская власть, все стало дорого…

Калі б следства праходзіла ў мірны час, НКВД напэўна раскруціла б чарговую шпіёнскую сетку. Але ж час быў неспрыяльны: Вермахт наступаў па ўсіх накірунках, і таму следчую справу хуценька спіхнулі ў Вайсковы трыбунал.

1 июля 1941 г.

ПРИГОВОР

Именем Союза Советских Социалистических Республик.

(…)

Приговорил: Козловского М. К. и Калницкого П. С. К высшей мере наказания – расстрелу, с конфискацией личного имущества.

Приговор окончательный и обжалованию не подлежит.

Абодва былі расстраляныя. Месца іх пахавання невядомае.

Ад арышту да прысуду прайшло крыху больш за суткі…

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_01

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_02

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_03

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_04

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_05

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_06

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_07

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_08

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_09

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_11

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_12

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_13

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_14

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_15

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_16

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_17

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_18

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_19

2016-05-31_achromienka_na_uliku_kdb_10_20

 

* * *

Наша наступныя героі – віленскія беларусы, якіх масава прызначалі “ворагамі народа” напрыканцы 30-х гадоў.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўная справа “П-14931”.