Дармаеды, Лукашэнка і Коля. Што цікавіць чытача?



Своеасаблівыя вынікі мінулага года падводзім на нашай хвалі ды таксама фармуем павестку дня на год 2018. Нашы госці: рэдактар выдання «Брэсцкая газета» Віктар Марчук ды рэдактар інтэрнэт-выдання «Салідарнасць» Аляксандр Старыкевіч. Таксама актуальны каментар ад палітолага Паўла Усава. У Польшчы новы міністр замежных спраў, а чым нам запомніцца былы? Можа тым, што хацеў абмежаваць фінансаванне тэлеканала «Белсат»?