Дзень волі – 2017. Рыхтуюцца журналісты і спецслужбы



 Як да Дня волі – 2017 рыхтуюцца журналісты і спецслужбы. Тэма чарговай праграмы «Месца для прэсы». Анлайн-трансляцыі на www.facebook.com ды ў іншых сацыяльных сетках сталі сімвалам пратэснай вясны 2017 года. Нашы госці: Галіна Абакумчык, Аляксандр Баразенка, Барыс Гарэцкі, Ларыса Шчыракава. Таксама пра стратэгіі Дня Волі, якія палітычны аналітык Павел Усаў лічыць няслушнымі. Недзяржаўныя газеты вяртаюцца ў дзяржаўны распаўсюд. Пра гэта расказвае рэдактар «Новага часу» Аксана Колб.