Кацярына Андрэева: У міліцыі мяне прымусілі распрануцца
Журналістка тэлеканала „Белсат” Кацярына Андрэева, якую затрымалі ў Курапатах, больш за гадзіну правяла ў Бараўлянскім аддзеле міліцыі. А таксама, як у Гомелі пагражаюць судом відэаблогеру канала “Грамадства Гомель” Арцёму Шапараву. На аўтара сацыяльных ролікаў склалі пратакол па ініцыятыве дырэктаркі школы №3 Ніны Старажэнкі. Пра гэта ў чарговай праграме. А таксама, іншыя навіны з жыцця медыя-супольнасці.