Мараторыю на смяротнае пакаранне перашкодзілі санкцыі ЕЗ



12813938_1256192861064698_6852712523282449088_nПрадстаўнікi СМІ не прысутнічалі на асноўнай частцы міжнароднай канферэнцыі «Смяротнае пакаранне: пераадоленне рознагалоссяў», якую праводзіла МЗС Беларусі сумесна з прадстаўніцтвам ААН. Для журналістаў асноўныя дыскусіі былі закрытымі. Таму, тэму абмяркоўваем з Міхаілам Мацкевічам з цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend», які ад сваёй арганізацыі прысутнічаў на канферэнцыі. Таксама ў праграме пра прадпрымальніцкія спрэчкі. Як палітыкі заклікаюць дробных бізнесоўцаў на пратэсты, а таксама шукаюць паміж сабой паразуменне.