Медыяпісьменнасць дапаможа не падацца расейскай прапагандзе
Медыяпісьменнасць — тое, што дапаможа не падацца расейскай прапагандзе, — кажа ўкраінскі журналіст. Паводле Андрэя Баштавога з Грамадскага тэлебачання, Украіна апошнія два гады на ўласным досведзе адчула моц прапаганды, што ліецца з расейскага тэлебачання, але ён перакананы: Украіна здольная супрацьстаяць гэтай прапагандзе. Гутарка з журналістам ў чарговай праграме. А таксама, як Вярхоўны суд не задаволіў скаргу журналісткі і таму зноў актывізавалася пытанне пра акрэдытацыю для незалежных сродкаў масавай інфармацыі, што транслююць з-за мяжы.