На волю з перашкодамі
Як у Гомелі выходзіў блогер Максім Філіповіч, а міліцыянты зрабілі ўсё, каб сарваць сустрэчу чалавека, які стаў вядомым дзякуючы відэасюжэтам пра Дэкрэт „Аб дармаедстве”. У Віцебску выйшаў Арцём Сізінцаў, а ў Менску на Акрэсціна застаецца Аляксандр Баразенка, бо гарадскі суд пакінуў арышт ў сіле. Пра гэта падрабязней у чарговай праграме «Месца для прэсы». А таксама пра сакрэты перакладу замежнай літаратуры распавядае наш госць – Лявон Баршчэўскі.